viasna on patreon

Гродзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу журналіста Андрэя Мялешкі

2014 2014-10-31T14:39:00+0300 2014-10-31T19:40:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mialeshka-andrej-grodna-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Мялешка

Андрэй Мялешка

Касацыйная скарга журналіста-фрылансера Андрэя Мялешкі ў Гродзенскім абласным судзе не задаволена. Суддзя Святлана Даўгашэй падтрымала рашэнне Гродзенскага раённага суду, згодна з якім Андрэй Мялешка быў прызнаны вінаватым у парушэнні арт. 22.9 ч.2 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі), а дакладней – у супрацоўніцтве з замежным СМІ без акрэдытацыі і аштрафаваны на 35 базавых велічынь.

Нагадаем, што каментар, які даў навуковец Гродзенскага ўніверсітэту Алег Созінаў Андрэю Мялешку падчас экалагічнага семінару 26 жніўня, стаў падставай для супрацоўнікам міліцыі пачаць адміністрацыйную справу супраць незалежнага журналіста. У той дзень у будынку сельскага клубу вёскі Канюхі праходзіў навуковы семінар, прысвечаны заказніку “Нёманская Свіслач”. Пазней фрагмент гэтага каментара быў размешчаны на інтэрнэт-сайце Беларускага Радыё Рацыя, а таксама на некаторых іншых інтэрнэт-рэсурсах. Пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне складаўся міліцыяй без прысутнасці Мялешкі, якога нават не папярэдзілі, што супраць яго вядзецца адміністрацыйная справа. У матэрыялах справы ўвогуле не знайшлося нічога, што б даказвала працу Андрэя Мялешкі на Радыё Рацыя. Але ён ужо другі раз за гэты год быў за гэта пакараны.

Андрэй Мялешка мае намер падаваць скаргу ў вышэйшыя інстанцыі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства