viasna on patreon

Кожная другая справа ў Камітэце ААН з Беларусі – па пераследу за выказванне меркаванняў

2014 2014-10-31T14:49:51+0300 2014-10-31T17:52:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aan-sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі найчасцей пераследуюць за выказванне меркаванняў. Да такой высновы прыйшлі ў Гомельскім Цэнтры стратэгічнай цяжбы па выніку аналізу ўсіх рашэнняў Камітэта па правах чалавека ААН па беларускіх справах. Кіраўнік Цэнтра Леанід Судаленка падкрэсліў: кожная другая беларуская справа, разгледжаная ў Жэневе, мае дачыненне да пераследу грамадзян за выказванне меркаванняў.

На дадзены момант Камітэт па правах чалавека ААН прыняў 68 рашэнняў па беларускіх справах і выявіў у 34-х з іх парушэнне права на выказванне меркавання. Такім чынам, можна казаць, што кожная другая беларуская справа ў ААН тычыцца менавіта парушэнняў права на выказванне меркаванняў.

Для зручнасці азнаямлення з названымі справамі праваабаронцы падзялілі іх па катэгорыях: распаўсюд інфармацыі - 13 спраў; выказванне меркавання падчас мірнага сходу - 10 спраў; забарона мірнага сходу - 4 справы; перавозка друкаванай прадукцыі - 3 справы; публікацыя меркавання - 2 справы; пошук інфармацыі - 2 справы.

СВОБОДА ВЫРАЖЕНИЯ МНЕНИЯ В ПРАКТИКЕ КОМИТЕТА ООН ПО ПРАВАМ ЧЕЛОВЕКА (по белорусским делам)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства