viasna on patreon

Гродзенская абласная і Генеральная пракуратуры адрэагавалі на зварот сябраў БАЖ. Фармальна (дакументы)

2014 2014-10-29T23:59:25+0300 2014-10-29T23:59:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гродзенскія журналісты дачакаліся адказаў з абедзвюх пракуратураў, куды дасылалі свой зварот. Два дзесяткі гродзенскіх сябраў БАЖ высылалі лісты ў Генеральную і Гродзенскую абласную пракуратуры, у якіх звярталі ўвагу на недапушчальнасць пераследу журналістаў-фрылансераў за прафесійную дзейнасць. У лісце прыводзіліся факты пераследу журналістаў з Гродзеншчыны за супрацоўніцтва з Беларускім Радыё Рацыя і тэлеканалам Белсат і ўказвалася на незаконнае прымяненне артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу, паводле якога журналісты штрафаваліся рознымі судамі Гродзенскай вобласці.

Першай журналістам адказала Генеральная пракуратура ў асобе Марыі Паповай, начальніка аддзелу па нагляду за захаваннем правоў і свабод грамадзянаў. У гэтым адказе Генеральная пракуратура прапаноўвае тым журналістам, якія былі аштрафаваныя, самастойна звяртацца паводле заканадаўства ў пракуратуру і суды вышэйшай інстанцыі. Пры гэтым чыноўніца сцвярджае, што заканадаўства Беларусі не супярэчыць артыкулу 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Гродзенскія журналісты лічаць такі адказ з Генеральнай пракуратуры фармальнай адпіскай і звяртаюць увагу на тое, што журналістам-фрылансерам, якія супрацуюць з Беларускім Радыё Рацыя і тэлеканалам Белсат, практычна немагчыма атрымаць патрэбную акрэдытацыю ў МЗС Рэспублікі Беларусь. Як доказ таму – ужо сёмая афіцыйная адмова з МЗС журналісту Віктару Парфёненку, якую ён атрымаў зусім нядаўна ў кастрычніку. Такія адмовы, на думку гродзенскіх журналістаў, маюць выключна палітычны характар.

У афіцыйным адказе Гродзенскай абласной пракуратуры за подпісам намесніка пракурора вобласці Святланы Рахман практычна дублюецца адказ Генеральнай пракуратуры.

Гродзенскія сябры БАЖ расцэньваюць такія адказы як фактычнае ўхіленне пракуратураў ад ацэнкі законнасці абмежавання іх права на прафесійную журналісцкую дзейнасць.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства