У ААН перададзеная неафіцыйная справаздача Беларусі аб стане з правамі чалавека за два гады
На імя Генеральнага сакратара ААН паступіў неафіцыйны ліст Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пра Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, які будзе далучаны ў якасці дакумента ў Трэцім камітэце на 69 сесіі Генеральнай асамблеі ААН. Яго поўная назва – “Беларусь і правы чалавека: агульныя падыходы, супрацоўніцтва з праваабарончымі механізмамі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у 2012-2014 гадах”.
У дакуменце падаецца справаздача дзяржавы аб тым, што зрабіла Рэспубліка Беларусь у галіне правоў чалавека і супрацоўніцтва з праваабарончымі механізмамі ААН за апошнія два гады.
У лісце адзначаецца, што ў розных краінах існуе мноства прыкладаў адкрытых недахопаў у падыходах да правоў і свабод чалавека.
Сцвярджаецца, што Беларусь плануе працягнуць канструктыўнае супрацоўніцтва з Упраўленнем Вярхоўнага камісара па правах чалавека ў правядзенні сумесных мерапрыемстваў па выкарыстанні нормаў міжнародных праваабарончых дагавораў у судовай практыцы; па заахвочванні і абароне правоў людзей з інваліднасцю ды па іншых пытаннях.
Поўны тэкст дакумента падаецца на рускай мове