Семінар у Віцебску: пра міжнародную салідарнасць, правы чалавека і грамадзянскі кантроль
«Калі ўжо нешта рабіць, дык па-вялікім»
А.І. Б. Стругацкія
Ці патрэбна міжнародная салідарнасць з Зімбабвэ? Ці існуюць праваабаронцы ў Манголіі? Здаецца, гэта далёка і не важна?
Але парушэнні правоў чалавека, дзе б яны ні адбываліся — тычацца кожнага. Сачыць за імі і змяняць свет да лепшага можна з дапамогай міжнароднай салідарнасці.
Для жадаючых разабрацца, што такое міжнародная салідарнасць і як садзейнічаць яе развіццю, якія існуюць дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў і што такое гуманітарны антыфашызм, запрашаем на семінар 25 кастрычніка ў Віцебску!
Пра што праграма?
Адукацыйны семінар праходзіць цягам дня і падзелены на блокі. Вы можаце абраць, у якіх з іх прымеце ўдзел (удзел ва ўсіх блоках не з'яўляецца абавязковым, але пажаданы для найлепшага засваення інфармацыі).
Правы Чалавека «на пальцах» (абавязковы блок, але калі вы ўжо прымалі ў ім удзел, калі ласка, адзначце гэта пры запаўненні анкеты) – даступна і проста будуць разгледжаны 5 тэзісаў, якія з'яўляюцца асноватворнымі ў Міжнароднай Школе Правоў Чалавека і Грамадзянскіх Дзеянняў.
Дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў. У блоку будуць разгледжаны паняцце грамадскай праблемы і грамадскага інтарэсу, чым можна кіравацца для вырашэння праблем свайго горада, рэгіёну і нават краіны. Таксама гаворка пойдзе аб розных стратэгіях і тактыках для дасягнення пастаўленых мэтаў.
Грамадзянскі кантроль. Што з сябе ўяўляе праваабарончае назіранне і навошта яно, асноўныя прынцыпы, хто такія назіральнікі, расповед пра назіранне на судовых працэсах, масавых мерапрыемствах не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах.
Гуманітарны антыфашызм (HumanIntegrity). Падчас блока можна будзе пагаварыць пра тое, што такое сучасны фашызм і фашызоідныя тэндэнцыі, што можа ім супрацьстаяць у сучасным свеце і як кожны можа працаваць з сабой, каб фашызму ў свеце было менш. Тут жа будзем абмяркоўваць, што такое талерантнасць і ці заўсёды талерантныя паводзіны з'яўляюцца адказам на сучасныя выклікі.
Прагляд фільма («Убить дракона») і дыскусія пра тое, хто такія цмокі, што з імі рабіць і як прыняць ўнутраных цмокаў.
Каго мы чакаем?
Да ўдзелу запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе жадаючыя незалежна ад узросту, сацыяльнага стану, веравызнання і г.д.
Дзе і калі?
Семінар адбудзецца ў Віцебску 25 кастрычніка (субота) з 10.00 да 21.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамленае адабраным удзельнікам. Вядучыя праграмы – маладыя беларускія праваабаронцы.
Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак 21кастрычніка ўключна.
Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правам чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
«Правы Чалавека «на пальцах» — сталая навучальная праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і вядучымі. Праграма з’яўляецца часткайМіжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.
Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.
Далучайцеся да насВконтакте,Facebook,Twitter,Instagram,Youtube.
Малюнак да анонса ўзяты з news.vitebsk.cc