viasna on patreon

МХД патрабуюць спыніць катаванні маладых актывістаў

2014 2014-10-13T12:06:43+0300 2014-10-13T12:06:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vinagradau-2014.jpg
Павел Вінаградаў чакае супрацоўнікаў міліцыі. Фота Аляксандры Дынько.

Павел Вінаградаў чакае супрацоўнікаў міліцыі. Фота Аляксандры Дынько.

Аргкамітэт па стварэнні грамадскага аб’яднання "Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты” выступіў з заявай у сувязі з сістэматычным адміністратыўным пераследам моладзевых актывістаў:

"Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты абураныя катаваннямі Паўла Вінаградава і іншых моладзевых актывістаў, якія за сваю палітычную і грамадзянскую пазіцыю сістэматычна падвяргаюцца адміністратыўнамі пераследу.

Па колькасці праведзенага за кратамі часу і ўмовах утрымання ў вязніцах многія з іх ужо не адрозніваюцца ад палітвязняў, асуджаных па крымінальных справах.

Мы патрабуем ад беларускіх уладаў спыніць катаванне моладзевых актывістаў. Мы заклікаем усе беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, моладзевыя арганізацыі і ініцыятывы разгледзець сітуацыю з шматлікімі адміністратыўнымі арыштамі, каб належным чынам кваліфікаваць рэгулярнае зняволенне актывістаў, здзекі з іх і іх сем’яў”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства