viasna on patreon

Чарговы шклоўскі чыноўнік знаходзіцца пад следствам

2014 2014-10-10T17:23:00+0300 2014-10-10T17:23:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chynounikkk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З спісу намеснікаў старшыні Шклоўскага райвыканкама, змешчаным на інтэрнэт-сайце гэтай установы, знікла прозвішча Яўгена Семянкевіча, які шмат гадоў працаваў намеснікам старшыні райвыканкама па будаўніцтву.

Адначасова сттала вядома, што Следчы камітэт расследуе крымінальную справу супраць намесніка старшыні Шклоўскага райвыканкама, які курыруе будаўніцтва і жыллёва-камунальную гаспадарку (менавіта гэту пасаду займаў спадар Семянкевіч). Справа была ўзбуджана па частцы 3 артыкула 424 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (злоўжыванне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі). Па неафіцыйнай інфармацыі, супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымлівалі Яўгена Семянкевіча, аднак пасля адпусцілі і ён працягваў працаваць на сваёй пасадзе. Дарэчы, спадар Семянкевіч вельмі даўно асабіста добра знаёмы з Аляксандрам Рыгоравічам. Яшчэ ў далёкім 1980 годзе яны разам гулялі ў адной футбольнай камандзе.

Зараз жа, як паведамляе інтэрнэт-сайт shklov.mogilev-region.by, пасаду намесніка старшыні Шклоўскага райвыканкама па будаўніцтву займае Міхаіл Паўловіч. Міхаіл Віктаравіч да выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў у сакавіку гэтага года з’яўляўся сташынёй Шклоўскага раённага Савета дэпутатаў, аднак дэпутатам 27 склікання выбаршчыкі яго не пераабралі. Паказальна, што Міхаіл Паўловіч займаў пасаду старшыні Шклоўскага райсавета, маючы непагашаную судзімасць. Застаецца нагадаць, што зараз за кратамі пад следствам па падазрэнні ў здзяйсненні карупцыйнага злачынства знаходзіцца яшчэ адзін былы шклоўскі насмеснік старшыні райвыканкама - былы начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзмітрый Мінянкоў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства