viasna on patreon

Суд адмовіў удзельніцам Pussy Riot у рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі

2014 2014-10-01T16:18:42+0300 2014-10-02T11:29:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/talakonnikava_aliohina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Надзея Талаконнікава і Марыя Алёхіна

Надзея Талаконнікава і Марыя Алёхіна

1 кастрычніка Кунцаўскі суд Масквы не стаў прызнаваць незаконнай адмову Міністэрства юстыцыі зарэгістраваць праваабарончую арганізацыю «Зона права», заснаваную Марыяй Алёхіна і Надзеяй Талаконнікавай.

Пра гэта паведамляе створаны імі інтэрнэт-праект «Медыязона».

Юрыст Ільнур Шарапаў, які прадстаўляе інтарэсы арганізацыі, у судзе адзначыў, што ўсе прэтэнзіі Мінюста, на падставе якіх ён адмаўляецца рэгістраваць праваабарончую арганізацыю, - «неадпавядаючыя закону прыдзіркі». У прыватнасці, ведамства аргументавала сваю адмову тым, што назва «Зона права» нібыта не адпавядае характару арганізацыі.  

Вызваліўшыся па амністыі ў канцы 2013 года, Надзея Талаконнікава і Марыя Алёхіна абвясцілі пра намер займацца праблемамі расійскіх зняволеных. 22 студзеня ўпраўленне Міністэрства юстыцыі па рэспубліцы Мардовія адмовіла ў рэгістрацыі рэгіянальнай праваабарончай грамадскай арганізацыі «Зона права». Рашэнне суда паспрабавалі апратэставаць, але беспаспяхова. Аналагічную адмову ў рэгістрацыі НКА Талаконнікава і Алёхіна атрымалі ў Ніжнім Ноўгарадзе. У судзе інтарэсы стваральнікаў НКАпрадстаўляе праваабарончая асацыяцыя «Агора».

Нягледзячы на адмову ўладаў у афіцыйнай рэгістрацыі, «Зона права», паводлеяе стваральнікаў, ужо займаецца юрыдычнай, псіхалагічнай і інфармацыйнай падтрымкай зняволеных і падсудных.

«Мы ўдзельнічаем у падрыхтоўцы заканадаўчых ініцыятываў па змяненні становішча ў турмах і калоніях. Мы хочам дамагчыся адкрытасці і чалавечнасці ўсёй расійскай судовай сістэмы», - адзначаюць прадстаўнікі«Зоны права».

Раней Раскамнагляд зарэгістраваў у якасці СМІ праект «Медыязона», запушчаны пры непасрэдным удзеле стваральнікаў «Зоны права». Выданне асвятляе праблемы расійскага правасуддзя і сістэмы выканання пакаранняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства