viasna on patreon

Зміцер Крамянецкі працягвае адстойваць праз суд права на матэрыяльную кампенсацыю

2014 2014-09-12T15:18:37+0300 2014-09-12T15:44:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kramianiecki-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Крамянецкі

Зміцер Крамянецкі

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля адмовіў у задавальненні грамадзянскага зыска актывіста «Маладога фронту» Зміцера Крамянецкага да УУС Гомельскага аблвыканкама і Міністэрства фінансаў РБ аб пакрыцці матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды. Нагадаем, што актывіст праз суд хацеў спагнаць маральную кампенсацыю за зневажаючыя ўмовы ўтрымання ў Ельскім ізалятары часовага ўтрымання.

 

Нагадаем, яшчэ 22 лютага на ўкраінскай мяжы былі затрыманы Мікалай Дземіденка і Зміцер Крамянецкі. 24 лютага суд Ельскага раёну пакараў іх арыштам на 10 сутак, прызнаўшы вінаватыміў дробным хуліганстве.

Арыштаваныя ўтрымліваліся ў ізалятары з парушэннем устаноўленых правіл. «У прыватнасці, у памяшканні не была забяспечаная норма плошчы на аднаго чалавека, я не быў забяспечаны індывідуальным спальным месцам, не было магчымасці прыняць душ, два дні я ўтрымліваўся ў адной камеры з асобай, якую падазраюць у здзяйсненні злачынства», - пералічыў парушэнні ў заяве Зміцер Крамянецкі.

У камеры, дзе ён адбываў пакаранне, адсутнічала натуральная вентыляцыя, санвузел знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці ад месца сну і прыёму ежы. Харчаванне было недастатковым, ежу выдавалі толькі адзін раз у дзень. Такім чынам, аўтар зыску адчуваў маральныя пакуты ад недахопу свежага паветра, сорам і агіду ў сувязі з тым, што не мог належным чынам падтрымліваць асабістую гігіену, прыём ежы ў непасрэднай блізкасці ад санвузла месца прыніжаў яго гонар і годнасць. Выклікала пакуты і пачуццё голаду, а страх і няўпэўненасць – ад знаходжання побач чалавека, падазраванага ў крымінальным злачынстве.

Маладафронтавец запатрабаваў праз суд кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 10 мільёнаў рублёў.

У матывіровачнай частцы рашэння суда Цэнтральнага раёна Гомеля ад 19 жніўня прычынай адмовы заяўніку ў матэрыяльнай кампенсацыі называецца той факт, што абаснуючы свае патрабаванні, Зміцер Крамянецкі спасылаецца на факт праведзенай Ельскай раённай пракуратурай праверкі па яго скарзе, якая падцвердзіла вышэйпрыведзеныя парушэнні. Аднак суд палічыў, што пракурорская праверка не з’яўляецца законнай падставай, каб ускласці на адказчыкаў абавязкі па спагнанні матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды.

Невядома з якой прычыны суддзя Марына Дамненка палічыла, што законныя падставы для задавальнення зыскавых патрабаванняў заяўніка адсутнічаюць.

З дапамогаю юрыстаў Праваабарончага цэнтра “Вясна” Зміцер Крамянецкі звярнуўся з касацыйнай скаргай у Калегію па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда, паколькі лічыць судовае рашэнне незаконным і падлягаючым адмене.

Так, артыкул 969 Грамадзянскага кодэкса РБ прадугледжвае падставы кампенсацыі маральнай шкоды незалежна ад віны таго, хто нанёс шкоду. Названая норма непрымяняльная да разглядаемага судом выпадку, паколькі правы заяўніка парушаныя вінаватымі дзеяннямі супрацоўнікаў Ельскага РАУС, што і падцверджана вынікамі праверкі пракуратуры Ельскага раёна Гомельскай вобласці.

Актывіст просіць адмяніць рашэнне суду Цэнтральнага раёна Гомеля і вынесці новае рашэнне, якое б задаволіла ягоныя матэрыяльныя патрабаванні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства