viasna on patreon

Прадпрымальніка з Баранавічаў Чарнавуса зноў пакаралі – штраф і канфіскацыя

2014 2014-08-29T09:14:11+0300 2014-08-29T09:14:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranav-charnavus.jpg
Мікалаў Чарнавус.

Мікалаў Чарнавус.

Гаспадарчы суд Берасця вынес рашэнне канфіскаваць тавар у прадпрымальніка Міколы Чарнавуса і пакараць штрафам у паўтары мільёна рублёў.

Чарнавусу ўдалося толькі даказаць, што кошт тавара завышаны Баранавіцкай падаткавай у 4 разы, што паўплывала на суму штрафа, кажа прадпрымальнік:

- Суд тавар канфіскаваў, хаця таварная накладная была ў наяўнасці. Я ім кажу: чаму забралі тавар? А яны мне: А чаму Вы адразу не прадставілі? Я: У 222 Указе сказана – забяспечць. Я і забяспечыў. Яны павінны да мяне ў пісьмовым выглядзе звярнуцца, я павінен прадаставіць ім дакументы. Што я і зрабіў.

Мікола Чарнавус не згодзен з такім рашэннем і будзе яго абскарджваць у вышэйстаячым судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства