viasna on patreon

Баранавічы: Статкевіч Віктар Паўлавіч чакае вызвалення сына

2014 2014-08-13T23:07:16+0300 2014-08-13T23:07:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stat-backa-dzen-narodz-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі баранавіцкіх палітычных партый і грамадскіх арганізацый 13 жніўня наведалі Статкевіча Віктара Паўлавіча і павіншавалі яго з 58-годдзем сына Мікалая, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме № 4. Цяпер Віктар Паўлавіч не вельмі добра сябе адчувае, у яго вялікі ціск і кружыцца галава, таму ён не змог прыняць гасцей у Дзень народзінаў сына.

– Мы імкнуліся маральна падтрымаць Віктара Паўлавіча, пажадалі яму моцнага здароўя і найхутчэйшай свабоды для палітвязня Мікалая Статкевіча. Але Статкевіч-старэйшы не верыць ў датэрміновае вызваленне свайго сына, – паведаміў Віктар Сырыца.

На развітанне госці падаравалі Віктару Паўлавічу газету “Наша Ніва”, якая цалкам прысвечана Статкевічам.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства