viasna on patreon

Магілёўскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет у падтрымку палітвязьняў

2014 2014-07-18T15:37:13+0300 2014-07-18T15:37:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kolchyn-bykhel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барыс Бухель і Аляксей Колчын.

Барыс Бухель і Аляксей Колчын.

17 ліпеня, заяўку на правядзенне пікета ў патрымку палітычных зняволеных ў Магілёўскі гарвыканкам падалі Барыс Бухель і Аляксей Колчын. У заяўцы праваабаронцы просяць даць дазвол на правядзенне пікету 4 жніўня ў цэнтры горада, насупраць будынку Галоўпаштамта, з 12-00 да 15-00.

Падчас пікету праваабаронцы плануюць прыцягнуць увагу грамадзянаў да праблемы наяўнасці палітвязняў у краіне, распаўсюджваючы адпаведныя выданні і матэрыялы. Мэта пікетавання - патрабаванне вызвалення беларускіх палітычных зняволеных.

Нагадаем, што 4 жніўня 2011 года быў арыштаваны старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі. Палітвязень правёў за кратамі амаль тры гады: 21 чэрвеня 2014 года ён быў вызвалены па амністыі. Цяпер дзень 4 жніўня адзначаецца грамадскасцю як Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

 

"Магілёўская вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства