viasna on patreon

Магілёўская міліцыя канфіскавала наклад бюлетэня “Сацыял-дэмакрат” і газеты “НАШ Магілёў”

2014 2014-07-16T16:02:45+0300 2014-07-16T16:02:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dai-supracounik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Агулам было канфіскавана амаль 12 тысяч незалежных газет.

Сёння ноччу, 16 ліпеня, у 0-20 быў прыпынены аўтамабіль, у якім знаходзіліся экс-кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў.

Супрацоўнікі ДАІ праверылі дакументы і сказалі, што ім з Магілёўскага РАУС паступіла арыенціроўка на аўтамабіль “Мэрсэдэс” чорнага колеру, які нібыта здзейсніў хуліганства ў Бялынічах. Для разбіральніцтва інспектары прапанавалі праехаць ў Магілёўскі РАЎС.

 -          Як толькі сказалі, што ёсць арыенціроўка на мой аўтамабіль, я адразу зразумеў, што проста так нас не адпусцяць, бо ўсе дакументы на аўто былі ў парадку. Інспектары праверылі багажнік, атрымалі адказ, што вязем паперу ў пакунках, аднак адкрываць і глядзець што там не сталі. Проста суправадзілі нас у РАУС. Адметна тое, што ні ў якія Бялынічы мы па дарозе не заязджалі, - распавядае Ігар Барысаў.

У РАУСе склалі пратаколы апытанняў і пратакол агляду аўтамабіля, пасля чаго канфіскавалі да судовага разбіральніцтва друкаваную прадукцыю. У міліцыянтаў дэмакраты прабылі амаль тры гадзіны.

 -   Міліцыянты, як і супрацоўнікі ДАІ былі больш чым абыходлівыя і ветлівыя. Яны цудоўна разумелі, што адбываецца, і што мы незвычайныя крымінальнікі ці дэбашыры, а прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі, якая па ўказцы зверху пераследуецца. Тым не менш, яны выканалі сваю працу, - працягвае Ігар Барысаў.

Намеснік старшыні БСДП адзначае, што бюлетэнь “Сацыял-дэмакрат” быў цалкам прымеркаваны пытанням “Народнага рэферэндума”, а газета “НАШ Магілёў” -- інфармацыйнай кампаніі “Захаваем стары Магілёў”.

Трэба адзначыць, што цяпер Ігар Барысаў чакае даты судовага пасяджэння, дзе будзе вырашаны далейшы лёс друкаванай прадукцыі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства