Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на хвалях Беларускага Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”.
Анонс выпуску:
“Хроніка пераследу”: прэвентыўныя затрыманні перад 3 ліпеня, пераслед арганізатара страйку прадпрымальнікаў у Баранавічах, ціск на студэнцкую моладзь у Брэсце, а таксама першыя пасля вызвалення сустрэчы праваабаронцы Алеся Бяляцкага з лідэрамі Еўрасаюза.
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі – грамадская актывістка і рэжысёр-дакументаліст Вольга Мікалайчык, якая падтрымлівае сталыя стасункі з палітычнымі вязнямі, разважае пра тое, наколькі паўплывае на лёс палітвязняў вызваленне вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, і распавядае пра важныя падрабязнасці з ліставання з Васілём Парфянковым, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі ў Горках.
“Навіны палітвязняў”: новыя звесткі з-за кратаў, а таксама апошнія выказванні еўракамісара Штэфана Фюле адносна палітвязняў у Беларусі.
У музычных паўзах - кампазіцыі гурта Pomidor/Off, у тым ліку з новага міні-альбому «Сьпёка».