viasna on patreon

Сябры Партыі БНФ будуць змагацца за роварныя стаянкі

2007 2007-06-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Менгарвыканкам сябрам моладзі БНФ Андрусём Ігнатовічам і сябрам Управы Партыі БНФ Франакам Вячоркам пададзеная заяўка на правядзеньне пікету. Мэта пікету: узняць пытаньне пра роварныя стаянкі для студэнтаў і жыхароў гораду Менску. Паводле ініцыятара пікету спадара Ігнатовіча, праблему стаянак для ровараў павіненны вырашаць супольна Менскі гарадзкім выканаўчы камітэт і кіраўніцтва ВНУ гораду Менску.

"Я сам езджу на ровары, - кажа Андрусь Ігнатовіч, - і пастаянна сутыкаюся з праблемаю адсутнасьці нармальнага месца, дзе можна ў горадзе пакінуць ровар. Ва ўсіх эўрапейскіх краінах такой праблемы няма - абсталяваныя стаянкі, дзе кожны можа на небмежаваны час пакінуць ровар. Лічу, што пасьля адмены льготаў на праезд, моладзь пачне яшчэ больш актыўна карыстацца роварамі, і, адпаведна, праблема стаянак усё адно паўстане".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства