Баранавічы: гарадская міліцыя шукае ініцыятараў паездкі мясцовых прадпрымальнікаў на Кастрычніцкую плошчу Мінска
23 чэрвеня індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, які працуе на мясцовым кааператыўным рынку, быў выкліканы ў Баранавіцкі гарадскі аддзел унутраных спраў. Капітан міліцыі Сяргей Паўленя правёў з ім індывідуальную размову і ўзяў тлумачэнне на конт плаката з планам дзейнасці баранавіцкіх прадпрымальнікаў на ліпень 2014 года, які з’явіўся 13 чэрвеня кля працоўнага месца Мікалая Чарнавуса. На думку Мікалая Чарнавуса, нечаканае з’яўленне менавіта гэтага плаката з планам правядзення пратэстнай акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску і стала прычынай гэтай позвы ў ГАУС.
Са слоў грамадскага актывіста стала вядома, што супрацоўнік міліцыі зусім не цікавіўся зместам плакату і чаму, напрыклад, індывідуальныя прадпрымальнікі хацелі наведаць кабінеты мясцовых чыноўнікаў. Найперш капітанам міліцыі Сяргей Паўленя хацёў даведацца імёны тых, хто вывесіў 13 чэрвеня гэты плакат з заклікам да арганізацыі калектыўнага мерапрыемства 3 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску?
У выніку размовы Мікалай Чарнавус паведаміў супрацоўніку міліцыі, што не ведае хто вывесіў плакат з планам дзейнасці баранавіцкіх прадпрымальнікаў на ліпень 2014 года каля яго працоўнага месца. А таксама дадаў, што згодна арт. 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ён мае права не даваць тлумачэнні супраць самога сябе.