viasna on patreon

У Брэсьце незалежным газэтам скасоўваюць дазволы на рэалізацыю друкаваных выданьняў

2007 2007-06-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэдактары брэсцкіх недзяржаўных газет, якія распаўсюджваюцца ў горадзе праз сетку вулічнага гандлю, 12 чэрвеня атрымалі лісты з мясцовага гарвыканкама, дзе паведамляецца, што ўсе выдадзеныя рэдакцыям дазволы на рэалізацыю выданняў на тэрыторыі Брэста губляюць сілу з 7 чэрвеня, паведаміў БАЖ.

Гэта робіцца “ў сувязі з прыняццем рашэння гарвыканкама “Аб зацвярджэнні Палажэння аб рабоце грамадскіх распаўсюднікаў друкаваных выданняў”, – паведамляецца ў лістах за подпісам намесніка старшыні Брэсцкага гарвыканкама В.Хафізава.

Для атрымання новага дазволу рэдакцыі недзяржаўных газет павінны выканаць шэраг ўмоў. У прыватнасці, паводле патрабавання зацверджанага Палажэння, усе грамадскія распаўсюднікі перыёдыкаў павінны быць апрануты ў адмысловыя накідкі і кепкі з надпісам “Прэса Брэста”. Рэдакцыі мусяць таксама аснасціць гандляроў пераноснымі столікамі, сумкамі для газет і кантэйнерамі на цялежках.

Да 16 чэрвеня 2007 г. рэдакцыям выданняў неабходна зрабіць заяўкі на закупку гэткай амуніцыі і абсталявання. У лісце ўказаны арыенціровачны кошт аднаго камплекта – 3,5-4 мільёны рублёў.

“На сёння мы карыстаемся паслугамі прыкладна 80 грамадскіх распаўсюднікаў, – расказаў прэс-службе БАЖ рэдактар “Брестского курьера” Мікалай Аляксандраў. – Таму мы – кіраўнікі выданняў, якія распаўсюджваюцца праз вулічны гандаль: “Брестский курьер”, “Вечерний Брест”, “Брестская газета”, “?#152;з рук в руки”, – дамовілі набыць гэтае абсталяванне для гандляроў у складчыну”.

“Каардынацыю” выканання патрабавання гарвыканкам усклаў на рэдакцыю газеты “Вечерний Брест”. Астатнія рэдакцыі папярэджаны, што “не аформіўшым заказ, дазвол гарвыканкама на арганізацыю гандлю друкаванымі выданнямі праз грамадскіх распаўсюднікаў разглядацца не будзе”.

Пакуль пытанне вырашаецца, прэтэнзій да нашых распаўсюднікаў няма, – кажа Мікалай Аляксандраў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства