viasna on patreon

Баранавічы: экс-кандыдат дамагаецца прыцягнення да адказнасці старшыні камісіі

2014 2014-05-25T23:31:39+0300 2014-05-25T23:31:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus16.10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус

Мікалай Чарнавус

Экс-кандыдат у дэпутаты Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў Мікалай Чарнавус 24 траўня накіраваў скаргу старшыні абласнога суда на рашэнні Баранавіцкага гарадскога суда ад 21 сакавіка, які лічыць справу Чарнавуса непадлеглай судам, і Брэсцкага абласнога суда ад 5 траўня 2014 года. Ён адзначае, што ўжо прайшло 18 дзён пасля адхілення яго скаргі абласным судом, але ён так і не атрымаў і рашэння абласнога суда, і матывіровачнай яго часткі. Мікалай Чарнавус просіць старшыню абласнога суда адмяніць рашэнні судоў першай і другой інстанцый і прыцягнуць да адказнасці былую старшыню камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 21 Ларысу Антонаву за парушэнне выбарчага заканадаўства і перадузятаць ў адносінах да незалежных кандыдатаў у дэпутаты.

Мікалай Чарнавус па-ранейшаму лічыць, што старшыня акруговай камісіі №21 Ларыса Антонава мусіць панесці пакаранне, бо не дазволіла яму выступіць перад выбаршчыкамі па Баранавіцкаму радыё.

– Лічу, што Баранавіцкі гарадскі і Брэсцкі абласны суды проста ўхіліліся ад разгляду скаргі па-сутнасці. Канстытуцыя гарантуе нам права звяртацца і быць абароненымі ў судзе, калі правы парушаюцца. Рашэнні судоў першай і другой інстанцый сведчаць, што яны проста не жадаюць аб’ектыўна разабрацца ў гэтай нескладанай справе, – адзначыў праваабаронца Вячаслаў Болбат.

У выпадку адмоўнага рашэння старшыні абласнога суда па пададзенай на яго імя скарзе Мікалай Чарнавус мае намер дамагацца справядлівасці ў вышэйшых судовых інстанцыях Беларусі.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства