viasna on patreon

Незалежнага журналіста выклікаюць у міліцыю

2014 2014-05-15T10:13:17+0300 2014-05-15T10:13:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhurnalisty_cisk.jpg

14 мая сябру ГА “БАЖ” з Гродна Андрэю Мялешку ўручылі афіцыйную позву.

Як паведаміў А. Мялешка прэс-службе ГА «БАЖ», міліцыянты спачатку прыходзілі да яго бацькоў. Маці журналіста адмовілася браць позву для сына, які з імі не жыве. Пасля гэтага яму двойчы тэлефанавалі на асабісты нумар. З чым звязаныя выклікі, не паведамілі.

Журналісцкая дзейнасць А. Мялешкі знаходзіцца пад пільным наглядам праваахоўных органаў не першы год.

У снежні 2013 года абласная пракуратура папярэдзіла яго за супрацу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі (фармальна – за “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”, ч. 2 арт. 22.9 КаАП). Падставай для санкцыі сталі фотаздымкі журналіста з дыктафонам на адным з мерапрыемстваў і раздрукоўка з сайта Радыё “Рацыя” з рэпартажам пра гэтую ж падзею.

А годам раней, у лютым 2012 г., журналіста выклікалі ў КДБ, дзе цікавіліся яго прафесійнай дзейнасцю, у тым ліку для сайта “Твой стыль”, і раілі “не дапускаць журналісцкіх памылак”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства