Грамадзяніну Расіі забаранілі ўезд у краіну на 10 гадоў (дакумент)
https://spring96.org/be/news/70979
2014
2014-05-12T15:08:27+0300
2014-05-12T15:08:27+0300
2014-05-12T15:35:06+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/granica_bel25.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманага падчас «Чарнобыльскага шляху» 26 красавіка ў Менску грамадзяніна Расіі Уладзіміра Новікава дэпартавалі з Беларусі і забаранілі ўезд у краіну на 10 гадоў.
11 траўня актывіст выйшаў на свабоду пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі «Чарнобыльскі шлях» 26 красавіка. Новікава сустракаў ягоны дзядуля, які жыве ў Менску, і грамадскія актывісты. Аднак Уладзіміра гвалтам пасадзілі ў аўтамабіль, ён паспеў толькі крыкнуць, што яго вязуць на вакзал.
Рзгляд касацыйнай скаргі на арышт адбудзецца ў адсутнасць Уладзіміра Новікава.