viasna on patreon

Карныя органы распачалі паляванне на лідарку МХД Марыну Хоміч

2014 2014-05-06T13:41:40+0300 2014-05-06T13:41:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maryna-khomicz.jpg
Старшыня аргкамітэту МХД Марына Хоміч

Старшыня аргкамітэту МХД Марына Хоміч

Да сваякоў лідара Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марыны Хоміч, якая пражывае ў іх, 5 траўня а 7-й гадзіне раніцы прыходзіў следчы. Свой візіт ён патлумачыў тым, што Марына Хоміч унесеная ў пэўныя спісы і ў сувязі з гэтым яму неабходна ўдакладніць інфармацыю.

У прыватнасці, яго цікавілі тэлефоны лідаркі МХД, яе месца працы, дзе яе можна знайсці і гэтак далей. Самой Марыны Хоміч у гэты час дома не было.

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя звязвае падобныя дзеянні карных органаў з набліжэннем чэмпіянату свету па хакеі ў Менску. Гэта падзея з'яўляецца адным са шматлікіх фактаў ціску на апанентаў рэжыму напярэдадні спаборніцтва.

Сам жа факт настолькі ранняга візіту да Марыны Хоміч па месцы яе жыхарства менавіта следчага, нават не ўчастковага, прычым без папярэджання закліканы запужаць як саму лідарку МХД, так і яе сваякоў ды стварыць атмасферу страху перад чэмпіянатам свету.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства