viasna on patreon

Генік Лойка скардзіцца на суддзю Сямак і на рашэнне, якое яна вынесла

2014 2014-05-06T12:02:08+0300 2014-05-06T17:59:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/henik-loika.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Лойка

Генадзь Лойка

Заяўнік настойвае, што “Белінвестбанк” дыскрымінуе яго па моўнай прыкмеце, адмаўляючыся скласці дамову на дзяржаўнай беларускай мове. Да таго ж, просіць прыцягнуць да адказнасці суддзю, якая разглядала ягоную справу. За тое, што тая адмовілася весці працэс па-беларуску і прадаставіць Лойку перакладчыка.

Больш за два гады Генік Лойка патрабаваў ад “Белінвестбанка” заключыць з ім дамову на абслугоўванне рахунка па-беларуску. Кіраўніцтва банка яму адмовіла, спаслаўшыся на тое, што лічыць немэтазгодным ажыцяўляць дапрацоўку праграмнага забеспячэння.

Па меркаванні грамадзяніна, дзеянні  банка носяць незаконны і дыскрымінацыйны характар, парушаюць права на свабоднае карыстанне адной з дзяржаўных моваў Рэспублікі Беларусь.

Скаргу Лойкі разглядала суддзя Сямак (суд Цэнтральнага раёна Мінска). У задавальненні скаргі было адмоўлена. Падстава - у адпаведнасці з арт. 17 Канстытуцыі дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы. У заканадаўстве, паводле рашэння суда, адсутнічае абавязковае патрабаванне аб неабходнасці дзяржаўным органам і іншым арганізацым мець бланкі тых ці іншых дакументаў на дзвух дзяржаўных мовах (рускай і беларускай) і весці дакументаабарот, складаць дамовы і іншыя дакументы на мове звароту.

Генік Лойка ў скарзе на рашэнне суда настойвае, што Канстытуцыяй і  Законам “Аб мовах” устаноўлена раўнапраўе дзвюх дзяржаўных моваў, аднак на практыцы баланс іх выкарыстання не выконваецца, што прыводзіць да парушэння роўнасці моваў, абмежавання магчымасцяў бесперашкоднага ўжывання беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.
Заяўнік просіць адмяніць рашэнне суда і адправіць справу на новы разгляд.

Апроч таго, Лойка просіць прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці суддзі Алену Сямак, якая разглядала ягоную позву супраць КДБ і супраць “Белінвестбанку” – па абодвух справах за дыскрымінацыю па моўнай прыкмеце. Суддзя Сямак адмовілася весці працэс па-беларуску. Больш за тое, яна адмовіла ў праве заяўніка скарыстацца паслугамі перакладчыка з рускай мовы на беларускую. Скрагу на неправамерныя дзеянні суддзі грамадзянін накіраваў на імя старшыні Мінскага гарадскога суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства