viasna on patreon

Брэсцкі абласны суд разгледзіць скаргу Мікалая Чарнавуса

2014 2014-04-24T12:01:02+0300 2014-04-24T12:01:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus16.10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус

Мікалай Чарнавус

Экс-кандыдат ў дэпутаты Мікалай Чарнавус 23 красавіка атрымаў з суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы паведамленне за подпісам намесніка старшыні суда Святланы Снежка і суддзі Жанны Капачэўскай аб тым, што матэрыялы па яго прыватнай скарзе накіроўваюцца ў Брэсцкі абласны суд. У гэтым жа лісце паведамлецца, што пасяджэнне Брэскага абласнога суда адбудзецца 5 мая аб 11-ай гадзіне па адрасе: г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 41.

– Я звярнуўся са скаргай ў гарадскі суд на незаконныя дзеянні старшыні Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 21 Ларысы Антонавай, якая зрабіла ўсё, каб не дапусціць мой выступ на баранавіцкім радыё. Аднак суддзя Жанна Капачэўская адмовілася разглядаць маю скаргу на дзеянні старшыні выбарчай камісіі ў сувязі з яе непадлегласцю суду. Таму я звярнуўся ў Брэсцкі абласны суд і буду яго прасіць прыцягнуць да адказнасці былую старшыню камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 21 Ларысу Антонаву за парушэнне выбарчага заканадаўства, – пракаментаваў Мікалай Чарнавус.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства