viasna on patreon

Вярхоўны суд адмовіўся пакараць суддзю, які забараніў журналістам весці запіс

2014 2014-04-23T11:49:30+0300 2014-04-23T11:49:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vs-rb.jpg
Вярхоўны суд Беларусі.

Вярхоўны суд Беларусі.

Вярхоўны суд Беларусі адмовіўся распачаць дысцыплінарную вытворчасць у дачыненні да суддзіАляксандра Якунчыхіна, які забараніў журналістам карыстацца дыктафонамі падчас разгляду адміністратыўнай справы.

Паводле адказу намесніка старшыні Вярхоўнага суда Валерыя Калінковіча, падчас адміністратыўнага працэсу супраць грамадскага актывіста Сяргея Фінкевіча, які праходзіў 3 сакавіка, ніякіх нараканняў на дзеянні суддзі Якунчыхіна не паступала.

У сувязі з гэтым Вярхоўны суд не бачыць падставаў для ўзбуджэння дысцыплінарнай вытворчасці ў дачыненні да суддзі.

Разам з тым, па сведчаннях журналістаў, якія прысутнічалі на працэсе,Аляксандр Якунчыхін зрабіў заўвагу журналістам пасля таго, як пабачыў у руках карэспандэнтаў дыктафоны. Суддзя заявіў, што аўдыёзапіс у працэсе можна весці толькі з яго дазволу, і што ў выпадку непадпарадкавання журналістаў могуць прыцягнуць да адказнасці.

У канцы снежня на прэс-канферэнцыі Валерыя Калінковіча журналісты скардзіліся яму менавіта на такія выпадкі, якія парушаюць і нацыянальнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь, і міжнародныя нормы права.

Гэтае права было падкрэслена ў адмысловай пастанове Пленума Вярхоўнага суда Беларусі ад 20 снежня 2013 года “Аб забеспячэнні галоснасці пры ажыццяўленні правасуддзя і аб распаўсюдзе інфармацыі пра дзейнасць судоў”.

Нягледзячы на адмоўны адказ Вярхоўнага суда, кіраўніцтва ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” спадзяецца, што чарговы зварот арганізацыі наконт парушэння правоў журналістаў дазволіць прадухіліць такія выпадкі ў будучым.

– Усе беларускія суддзі павінны дасканала ведаць і выконваць заканадаўства ў дачыненні да прадстаўнікоў СМІ. Мы спадзяемся, што хоць дысцыплінарную адказнасць ў дадзеным выпадку суддзя ўсё ж не панясе, і гэта стане добрай нагодай для іншых суддзяў узгадаць і звярнуць увагу на правы журналістаў падчас судовых слуханняў, – каментуе адказ намеснік старшыні ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства