viasna on patreon

Баранавічы: назіральнік просіць ЦВК разабрацца з парушэннямі на выбарчым участку

2014 2014-03-26T16:25:01+0300 2014-03-26T16:25:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranav-vybarchy-uchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік Сяргей Гоўша накіраваў 26 сакавіка скаргу на імя старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай аб парушэнні Выбарчага кодэкса сябрамі ўчастковай камісіі № 43 г.Баранавічы пад старшынствам Мікалая Жукоўскага.

Заяўнік указвае, што 23 сакавіка ён быў акрэдытаваны ў якасці назіральніка на выбарчым участку № 43 (СШ № 21). Пасля заканчэння выбараў камісія павінна была пачаць падлік невыкарыстаных бюлетэняў і пагасіць іх, аднак гэта не было своечасова зроблена.

Акрамя таго, у выніковым пратаколе пазначаны надзвычай высокі адсотак галасавання па месцы жыхарства – 423 чалавека (24,85 % ад ўсіх прагаласаваўшых). Усе прысутныя назіральнікі палічылі гэта грубай фальсіфікацыяй.

– Адразу нам стала зразумелым, чаму старшыня камісіі на працягу дня не называў назіральнікам колькасць прагаласаваўшых выбаршчыкаў па месцы жыхарства і не паказваў спісаў, – паведаміў грамадскі актывіст.

Арганізацыяй галасавання на даму, удакладняе у сваёй скарзе Сяргей Гоўша, займаліся толькі 2 сябры выбарчай камісіі з адной выноснай скрыняй, якія прыблізна за 3-4 гадзіны далі магчымасць 423 грамадзянам (!!!) паставіць подпісы ў бюлетэнях. Прычым шмат часу выносная скрыня знаходзілася на выбарчым участку на віду сябраў камісіі і назіральнікаў.

Сяргей Гоўша таксама адзначае, што па заканчэнні падліку галасоў не быў вывешаны на ўчастку выніковы пратакол, і назіральнікі не змаглі зрабіць з яго копію.

Аб парушэннях выбарчага заканадаўства падчас падліку галасоў незалежны назіральнік напісаў і ўручыў на імя старшыні камісіі заяву, якую Мікалай Жукоўскі спачатку адмаўляўся браць, а потым неахвотна ўзяў, але як таго патрабуе закон – не разгледзеў на паседжанні камісіі і не прыняў па ёй рашэння, таму зараз Сяргей Гоўша не мае ўпэўненасці, што яго заява была перададзена ў вышэйстаячую тэрытарыяльную камісію. У сувязі з гэтым Сяргей Гоўша просіць Цэнтральную камісію праверыць вышэйвыкладзеныя факты і прыняць меры да парушальнікаў Выбарчага кодэкса. Ён таксама просіць праверыць грунтоўна законнасць галасавання па месцы жыхарства на выбарчым участку № 43.

На заканчэнні скаргі Сяргей Гоўша прапануе ЦВК запрасіць яго і іншых назіральнікаў для аб’ектыўнага і справядлівага высвятлення абставін 23 сакавіка на выбарчым участку № 43.

“Праваабаронцы за свабодны выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства