viasna on patreon

Генік Лойка падаў у суд скаргу на КДБ

2014 2014-03-14T12:06:44+0300 2014-03-14T12:06:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bel-mova-u.jpeg

Скульптар і грамадскі дзеяч Гэнік Лойка падаў у суд на КДБ. Прычынай стала здарэнне, калі ў прыёмным пакоі КДБ супрацоўнік ведамства не змог адказаць наведніку на мове зварота.

 

Супрацоўнік КДБ Сяргей Кайдуноў заявіў, што ён не валодае беларускай мовай, кажа Гэнік Лойка:

- У нас у Беларусі немагчыма дабіцца ад дзяржавы беларускай мовы, дзяржава не дае беларускую мову – гэта парушэнне чацвёртага артыкула закона аб мовах. Шмат было такіх выпадкаў, калі я проста абмяжоўваўся якой-небудзь скаргай і ўсё. Але ў гэтым выпадку я паспрабаваў давесці ўсё да суда, прайшоў усе інстанцыі, напісаў двойчы кіраўніцтву КДБ, нарэшце вось падаў у суд.

Гэнік Лойка ў сваёй судовай скарзе просіць прызнаць дзеянні юрыдычнай асобы Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь - па адмове ў карыстанні дзяржаўнай беларускай мовай - незаконнымі. Абавязаць КДБ прыняць меры дысцыплінарнага ўздзеяння да свайго супрацоўніка ажно да звальнення з пасады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства