Права на адукацыю: ці могуць інваліды рэалізаваць яго ў поўнай меры?
Людзі з інваліднасцю нароўні з іншымі грамадзянамі маюць права на гарантаваную і замацаваную Канстытуцыяй Беларусі даступнасць вышэйшай адукацыі. Кожны можа на конкурснай аснове ў адпаведнасці са сваімі здольнасцямі бясплатна атрымаць адпаведную адукацыю ў дзяржаўных навучальных установах.
Але практыка такая , што людзі з інваліднасцю часта не могуць у поўнай меры і нароўні з аднагодкамі рэалізаваць гарантаванае права на адукацыю.
Эксперты вылучаюць наступныя прычыны, якія перашкаджаюць атрыманню вышэйшай адукацыі людзьмі з інваліднасцю:
- стан здароўя;
- патрэба ў пастаянным доглядзе ( нявырашанасць пытання іх суправаджэння );
- нізкі ўзровень даходаў;
- адсутнасць безбар'ернага асяроддзя як на шляху руху ад дома да ўстановы адукацыі, так і ў саміх навучальных карпусах;
- неталерантнае стаўленне навакольных да людзей з бачнымі прыкметамі інваліднасці;
- адсутнасць сістэмы дыстанцыйнага навучання, роўнай па якасці дзённай форме навучання, якая фінансуецца з бюджэту;
- нізкі ўзровень матывацыі да атрымання вышэйшай адукацыі, бо людзям з інваліднасцю даводзіцца самастойна пераадольваць бар'еры для яе атрымання, у тым ліку шмат каму з прычыны крайняй складанасці (часовай) сумяшчэння навучання з працоўнай дзейнасцю;
- недахоп і/або адсутнасць асістыўных тэхналогій і навучальных матэрыялаў;
- недахоп кваліфікаванага спецыялізаванага персаналу.
Больш падрабязна азнаёміцца з вынікамі даследавання Офіса па правах людзей з інваліднасцю вы можаце ў аналітычным матэрыяле «Права людзей з інваліднасцю на вышэйшую адукацыю ў Рэспубліцы Беларусь».