viasna on patreon

Святар Яраслаў Лукасік звярнуўся ў суд

2007 2007-05-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 траўня Яраслаў Лукасік, евангельскі хрысціянін, якому быў ануляваны дазвол на сталае пражывання ў Рэспубліцы Беларусь, звярнуўся ў суд з просьбай адмяніць “незаконае рашэнне Мядзельскага РАУС ад 08.05.2007 года аб ануляванні дазволу на сталае пражыванне на тэрыторыі Рэспубліцы Беларусь”, так як гэтае рашэнне не абаснаванае, а таксама гэтым рашэннем парушаюцца правы шматдзетнай сям’і.

“Рашэнне Мядзельскага РАУС пабудавана выключна на нейкай інфармацыі з КДБ. І гэтым рашэннем парушаюцца правы нашай сям’і, у тым ліку маёй жонкі і маіх дзяцей. Мая жонка – грамадзянка Беларусі, яна любіць сваю краіну і не ўяўляе свайго далейшага лёсу без яе. Я, з’яўляючыся грамадзянінам Польшчы пражыў у Беларусі большую частку свайго свядомага жыцця і таксама не жадаю яе пакідаць. Мы расцім дзяцей як патрыётаў сваёй краіны. Старэйшаму сыну Яну – 7 год, Мартыну – 6 год, дачке Міры – 4 гады. Яны размаўляюць па-беларуску, выхоўваюцца на беларускай спадчыне. Але такое нічым не абаснаванае рашэнне вымушае пакінуць нас Беларусь!” – адзначыў у заяве Я. Лукасік.

“Я не разумею, у чым дзяржава бачыць пагрозу нацыянальнай бяспецы. Наадварот, прачытаўшы “Канцэпцыю нацыянальнай бяспецы”, я ўпэўніўся, што я толькі гэтую бяспеку узмацняю. Я люблю Беларусь. Думаю, што, прапаведуючы ісціну, а таксама прасвячаючы людзей у сферы культуры і гісторыі, я толькі ўзмацняю гэтую краіну”, - так пракаментаваў Я. Лукасік склаўшуюся сітуацыю, паведаміў інфармацыйны цэнтр “Евангельская Беларусь” .

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства