viasna on patreon

У Барысаве на заводзе «Агрэгаты» чакаецца звальненне 216 рабочых

2014 2014-02-12T14:43:09+0300 2014-02-12T14:44:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/agregaty-factory1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чытач Barysau.by Дзмітрый Х. даслаў дакумент (гл.фота), падпісаны Андрэем Лобачам, дырэктарам завода "Агрэгаты". Напрацягу 2014 года на прадпрыемстве павінна адбыцца т.зв. «аптымізацыя» колькасці працоўных ў бок яе радыкальнага змяншэння. Амаль кожны сёмы работнік ААТ «БЗА» будзе адпраўлены на вуліцу.

 

Скарачэнне закране падаўляльную большасць аддзелаў і цэхаў. Такім чынам, на заводзе «Агрэгаты» з 1 420 работнікаў да канца года павінны застацца 1 204. Звальненні будуць адбывацца штомесячна.

 

Нагадаем, што прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у інтэрв'ю праграме «Карціна свету» на тэлеканале «РТР-Беларусь»заявіў, што краіне патрэбна беспрацоўе. «Мы шмат гаворым аб адказнасці дырэктара, галоўнага канструктара — гэта ўсё зразумела. Але калі сотнямі з прадпрыемства звальняюцца за парушэнне працоўнай і вытворчай дысцыпліны і потым пераходзяць на другі бок вуліцы і уладкоўваюцца на новае прадпрыемства — так быць не можа. Павінен быць рынак працы. Калі той жа рабочы не будзе адчуваць дыхання ў патыліцу — ён абавязкова будзе працаваць дрэнна. Прынамсі, не заўсёды якасна».

 

Адказваючы на пытанне вядучага праграмы Юрыя Казіяткі, ці патрэбна беспрацоўе, Мясніковіч заявіў: «Патрэбна». 3-4%, па яго словах, гэта нармальна, паведамляе БелаПАН. «Калі мы гаворым аб рынкавых адносінах, то павінен быць рынак працы. І наймальнік на рынку працы мае права выбіраць лепшых», — канстатаваў прэм'ер-міністр.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства