viasna on patreon

Палова прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат у Брэсцкай вобласці з’яўляюцца дзеючымі дэпутатамі мясцовых саветаў

2014 2014-02-12T08:52:14+0300 2014-02-12T08:52:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Усяго ў выбарчыя камісіі вобласці дакументы на рэгістрацыю іх кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў падалі 3362 чалавекі: большасць прэтэндэнтаў (1954 асобы) вылучаліся шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў.

Працоўныя калектывы вылучылі кандыдатамі ў дэпутаты 1382 прадстаўнікі, акрамя таго за дэпутацкія мандаты гатовыя таксама пазмагацца 130 вылучэнцаў ад палітычных партый. Варта заўважыць, што 90 чалавек вылучаліся адразу двума спосабамі - шляхам збору подпісаў і палітычнымі партыямі.

Сярод партыйцаў 36 чалавек прадстаўляюць Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада), 31 - Камуністычную партыю Беларусі, 20 - Беларускую партыю левых “Справядлівы свет”, 13 - Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці, 11 - Ліберальна-дэмакратычную партыю, 10 - Партыю БНФ і 8 – Аб’яднаную грамадзянскую партыю.

Чакаецца, што самы вялікі конкурс будзе сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат у Брэсцкі гарадскі савет: на 40 дэпутацкіх месцаў вылучана 124 чалавекі . Што тычыцца абласнога савета, дык на 57 выбарчых акругаў переад пачаткам рэгітстрацыі ёсць 126 прэтэндэнтаў.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства