viasna on patreon

У Вялікай Бераставіцы абвесцілі папярэджанне Алегу Рамашкевічу за раздачу газет

2014 2014-02-06T21:09:34+0300 2014-02-06T21:09:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ramashkievich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Назіральнік ад БХК Алег Рамашкевіч

Назіральнік ад БХК Алег Рамашкевіч

6 лютага ў Вялікай Бераставіцы на паседжанне Бераставіцкай раённай камісіі, а пазней Бераставіцкай акруговай камісіі быў выкліканы мясцовы актывіст Алег Рамашкевіч. Раней ён зарэгістраваў свае ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Бераставіцкага раённага савету і Гродзенскага абласнога савету: адпаведна па Усходняй выбарчай акрузе № 8 і Бераставіцкай выбарчай акрузе № 18. На паседжанні абедзвюх камісій Рамашкевічу аднагалосна было абвешчана папярэджанне за нібыта парушэнні працэдуры збору подпісаў – гутарка ідзе пра артыкул 49 “Выбарчага кодэксу”.

Вышэй названыя выбарчыя камісіі палічылі недапушчальным раздачу газет, надрукаваных накладам 299 асобнакаў – “Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)” і “Голас памежжа”, якія раздаваў Рамашкевіч падчас збору подпісаў. Камісіі палічылі, што ў газетах утрымліваецца агітацыйны матэрыял, які звязаны з прэтэндэнтам на кандыдатства.

Алег Рамашкевіч кажа, што ў раздаванай газеце “Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) няма ні яго здымка, ні якіх-небудзь згадак пра яго. У газеце “Голас памежжа” ёсць яго невялікія фотаздымкі пад двума артыкуламі – матэрыялам “Апытанне жыхароў Вялікай Бераставіцы пра іх адносіны да малога памежнага руху паміж Беларуссю і Польшай” і артыкулам “Найноўшая гісторыя”, звязаным з гісторыяй станаўлення незалежніцкіх грамадскіх рухаў на Бераставіччыне. Рамашкевіч лічыць, што ўлады напалохала падыманне ў газетах ідэі “Народнага рэферэндума” і праблемы малога памежнага руху.

Актывіст лічыць, што ён не вёў аніякай датэрміновай агітацыі за сябе. Для Алега Рамашкевіча, як ён кажа, стала ўжо традыцыяй пачынаць кампанію з папярэджванняў, паўтарылася гісторыя з раздачай друкаваных матэрыялаў з мінулых мясцовых выбараў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства