viasna on patreon

У Магілёўскім ізалятары часовага ўтрымання поўная анархія

2014 2014-02-06T17:40:52+0300 2014-02-06T17:40:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/turma1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларуская турма

Беларуская турма

Начальнік дадзенай установы Красноў не можа ўстанавіць, хто з кім з асуджаных за адміністрацыйныя правапарушэнні знаходзіцца ў адной камеры. Гэта вынікае з ягонага адказу, дасланага актывісту Аб’яднанай грамадзянскай партыі Антону Касцову, які адбываў трохсуткавы арышт у ізалятары часовага ўтрымання за арганізацыю акцыі пратэсту аўтамабілістаў супраць увядзення новага падатка на аўтамабілі “Стоп падатак”. Антон Касцоў сядзеў у адной камеры з грамадзянінам Украіны, якога чакала дэпартацыя, і гэты грамадзянін раней ужо адбываў пакаранне ў выглядзе 4,5 гадоў зняволення за разбой. Сам жа Антон раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. У лісце за подпісам начальніка ізалятара Краснова паведамляецца, што ўстанавіць, з кім актывіст АГП знаходзіўся ў адной камеры ў перыяд з 26 па 29 снежня 2013 года не ўяўлецца магчымым. Праваабаронца Барыс Бухель з нагоды знаходжання Антона ў адной камеры з раней асуджаным пісаў скаргу ў пракуратуру. Пракуратура пераслала яе ва Упраўленне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама, якое ў сваю чаргу адправіла скаргу самому начальніку ізалятара, на якога скардзіўся Антон Касцоў. “Гэты адказ паказвае, што ў ізалятары няма ніякай дысцыпліны і ўліку. За такое стаўленне да працы павінны быць прыцягнуты да адказнасці вінаватыя ў гэтым міліцыянты. Раней падобныя скаргі мелі станоўчы вынік, і міліцыянтаў каралі дысцыплінарнымі спагнаннямі”, - гаворыць Барыс Бухель. Трэба адзначыць, што праваабаронца ўжо пачаў рыхтаваць скаргу на адказ начальніка ізалятара ў Генеральную пракуратуру. Нагадаем, што ў Магілёве 20 снежня адбылася акцыя “Стоп-падатак”. Яна была арганізаваная праз сацыяльную сетку “Вконтакте”. Тады некалькі аўтамабілістаў ездзілі па цэнтру горада з уключанай аварыйнай сігналізацыяй і сігналілі. Міліцыянты прыпынялі некаторых удзельнікаў акцыі, аднак іх не штрафавалі. Акцыя не была масавай. Пасля акцыі ў Антона Касцова быў праведзены дома ператрус. Міліцыянты забралі ў яго кампутар на экспертызу. Калі ён прыйшоў да іх яго забраць, на хлопца склалі пратакол за парушэнне закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў і ў той жа дзень яго даставілі ў суд. Суддзя Кастрычніцкага раённага суда Магілёва Алена Селядцова прызнала Антона вінаватым і прысудзіла яму трое сутак адміністрацыйнага пакарання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства