viasna on patreon

Брэст: сябры АГП пачалі ўласны збор подпісаў супраць ўвядзення падатку на аўтамабіль

2013 2013-12-23T07:41:03+0300 2013-12-23T07:41:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stop-padatakk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сабраныя подпісы спачатку будуць накіраваныя ў цэнтральны офіс Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а пасля трапяць ва ўрад краіны, Нацыянальны сход РБ, Канстытуцыйны суд і ў Адміністрацыю прэзідэнта.

У тэксце зварота, пад якім прануюць падпісацца грамадзянам, гаворыцца пра нязгоду з увядзеннем дзяржаўнага падатку за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, як гэта прадугледжана праектам Закона “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці, падаткаабкладання і адміністрацыйнай адказнасці”. У падпісным лісце, акрамя патрабавання ня ўводзіць гэты падатак, таксама ўтрымліваецца заклік адправіць у адстаўку ўрад (менавіта паводле яго прапановы гэты праект закона трапіў да дэпутатаў) і правесці ў Беларусі сумленныя і справядлівыя выбары прадстаўнічых органаў улады ўсіх узроўняў.

Як паведаміў кіраўнік брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек, “такім чынам мы хочам даць магчымасць жыхарам рэгіёна выказаць сваю пазіцыю і актывізаваць грамадзянскую супольнасць у справе адстойвання сваіх правоў і інтарэсаў, у тым ліку – падчас выбараў”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства