viasna on patreon

Актывіста з Бярозы Аляксандра Кабанава затрымалі за раздачу ўлётак пра акцыю “Стоп-падатак”

2013 2013-12-21T18:52:54+0300 2013-12-21T18:52:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kabanau-aliaksandr-biaroza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
 Аляксандр Кабанаў

Аляксандр Кабанаў

Супрацоўнікі міліцыяі ў цывільным у некалькіх месцах чакалі кіраўніка раённай суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Кабанава, які быў адным з арганізатараў мясцовай акцыі 20 снежня, іадсачылі яго разам з братам Яўгенамкаля крамы Еўраапт. У 17 гадзін яны былі затрыманы супрацоўнікамі Бярозаўскага РАУС пад час раздачы ўлётак з заклікам падтрымаць акцыю “Стоп-падатак”.

Па словах Аляксандра Кабанава, яны паспелі раздаць калі 30 улётак з заклікам данеабыякавых людзей падтрымаць акцыю, пасля чагобылі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным.

На Аляксандра Кабанава і яго брата былі складзены пратаколы і канфіскаваны ўлёткі. Праз паўтары гадзіны яны былі адпушчаны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства