viasna on patreon

Гарадзенскі журналіст Алесь Дзянісаў папярэджаны пракуратурай

2013 2013-12-03T20:17:49+0300 2013-12-03T20:17:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Гарадзенскі незалежны журналіст Алесь Дзянісаў быў сёння, 3 снежня, афіцыйна папярэджаны абласной Гарадзенскай пракуратурай за працу на сродак масавай інфармацыі, які не мае афіцыйнай акрэдытацыі. Алесь Дзянісаў быў выкліканы ў пракуратуру Гарадзенскай вобласці з нагоды таго, што ён рабіў відэаздымкі ў Свіслачы і Якушоўцы 27 кастрычніка бягучага году падчас адзначэння грамадскасцю традыцыйнага Дня памяці паўстанцаў 1863 году. Адзначым, што летась Дзянісаў папярэджваўся пракуратурай таксама за тое, што быў з відэакамерай на Свіслацкім фэсце.  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства