viasna on patreon

Геі пройдуць шэсьцем па Менску

2013 2013-12-02T14:35:17+0300 2013-12-02T14:35:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lgbt.jpg

Арганізатары Менскага Гей-прайду 2013 рыхтуюць публічныя акцыі ў падтрымку талерантнага стаўленьня да гомасэксуалаў, бісэксуалаў і трансгендэраў ў Беларусі.

Арганізатары просяць у гарадзкіх уладаў дазволіць правядзеньне двух акцыяў. 11 сьнежня ЛГБТ-актывісты хочуць правесьці прайд-марш па бульвары Шаўчэнкі і скончыць яго сьвяточным мітынгам-канцэртам ля ўваходу ў клюб «Каста Дзіва», 12 сьнежня актывісты просяць дазволіць правядзеньне мерапрыемства ў Парку дружбы народаў.

У гэтым годзе беларускія ЛГБТ-актывісты арганізуюць гей-прайд дзявяты раз, але гарадзкія ўлады яшчэ ні разу не давалі дазвол. Неаднаразова акцыі сканчваліся затрыманьнямі

Адзін зь лідэраў беларускага ЛГБТ-руху Сяргей Андросенка заявіў у інтэрвію Радыё Свабода:

«У гэтым годзе беларускі ЛГБТ перажыў вялікі ціск з боку дзяржавы, але мы лічым, што варта працягваць займацца пытаньнямі талерантнасьці. Мы зрабілі ўсё, што ад нас залежыць, каб мерапрыемства адбылося, запрасілі гасьцей, як зь Беларусі, так і з-за мяжы. Дзяржава павінна паказаць сваё стаўленьне да пытаньня: альбо дазволіць правесьці мерапрыемства, альбо паказаць перад сьветам яшчэ раз усю сваю рэпрэсіўную сутнасьць. Па выніках прайду будзем выбудоўваць канцэпцыю, што рабіць далей, напрыклад, падчас чэмпіянату сьвету па хакеі, які прыпадае на дзень барацьбы з гамафобіяй — 17 траўня»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства