Пракуратура Мінска даручыла ГУУС актывізаваць дзейнасць па ахове грамадскага парадку на тэрыторыях устаноў адукацыі
Пракуратурай Мінска праведзены аналіз дзейнасці падраздзяленняў органаў унутраных спраў па ахове грамадскага парадку на тэрыторыі ўстаноў адукацыі сталіцы, дзе ў 2012/2013 навучальным годзе былі выяўлены тры злачынствы і 73 правапарушэнні. Пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.
Паводле інфармацыі пракурораў, у адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі ў 2012/2013 навучальным годзе за распіванне алкагольных і слабалкагольных напояў, піва, з'яўленне ў стане алкагольнага аіп'янення на тэрыторыі ўстановы адукацыі да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 51 навучэнец, за курэнне (ужыванне) тытунёвых вырабаў — 79, з'яўленне ў стане наркатыўнага ці таксічнага ап'янення — 2.
Устаноўлены факты адсутнасці належнага ўзаемадзеяння органаў унутраных спраў з установамі адукацыі па пытаннях правядзення індвідуальнай прафілактычнай працы з падлеткамі, якія ўчынілі правапарушэнні.
"Аслаблены кантроль з боку ўчастковых інспектараў міліцыі за паводзінамі непаўналетніх, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыях па справах непаўналетніх (ІПН) УУС адміністрацый раёнаў Мінска, іх недастатковая прафілактычная праца ва ўстановах адукацыі садзейнічае безнагляднасці і ўчыненню непаўналетнімі правапарушэнняў. Праца ўчастковых інспектараў ІПН УУС адмністрацый раёнаў ва ўстановах адукацыі накіраваная ў асноўным не на прафілактыку правапарушэнняў непаўналетніх, а на іх выяўленне", — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.
Пракуратура Мінска даручыла ГУУС Мінгарвыканкама прыняць меры па актывізацыі дзейнасці падраздзяленняў органаў унутраных спраў па ахове грамадскага парадку на тэрыторыях устаноў адукацыі, "накіраваныя на выяўленне, ліквідацыю прычын і ўмоў, што садзейнічаюць учыненню непаўналетнімі правапарушэнняў, забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, ахову іх жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу, прафілактыку і спыненне курэння, ужывання алкагольных і слабаалкагольных напояў, піва, наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў".