viasna on patreon

Беларусы - найбяднейшыя жыхары Еўропы

2013 2013-11-12T13:39:56+0300 2013-11-12T13:39:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/groshy.jpg

Рэйтынг краін Еўропы па ўзроўні дастатку быў абнародаваны міжнароднай кампаніяй GFK. Была даследавана пакупніцкая здольнасць грамадзян дзяржаў кантынента за апошні год, піша NEWSru.com.

У параўнальную табліцу было занесена 42 краіны. Па дадзеных экспертаў кампаніі, у бягучым годзе сукупная пакупніцкая здольнасць насельніцтва названых краін складзе 6,8 трыльёна еўра, г.зн. 12 890 еўра ў год на кожнага жыхара.

Паводле справаздачы за 2013 год, несуцяшальныя апошнія месцы ў рэйтынгу пакупніцкай здольнасці належаць краінам былога Савецкага Саюза - Малдове, Украіне і Беларусі.

Экспертамі прымалася пад увагу, колькі грашовых сродкаў атрымлівае кожны жыхар краіны на працягу года пасля выплаты ўсіх падаткаў. Меркавалася таксама, што з гэтай сумы неабходна аплаціць таксама камунальныя паслугі, грамадскі транспарт, куплю прадуктаў харчавання і іншыя жыццёвыя патрэбы.

Высветлілася, што жыхары Малдовы за год могуць патраціць 1 тысячу 284 еўра, украінцы - 2 тысячы 206 еўра, а беларусы - амаль 2 тысячы 426 еўра.

Самымі багатымі краінамі прызнаныя Ліхтэнштэйн (58,844 тысяч еўра), Швейцарыя (36,351 тысяч) і Нарвегія (31,707 тысяч).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства