viasna on patreon

Міжнародныя эксперты прааналізавалі беларускае заканадаўства ў сферы некамерцыйных арганізацый

2013 2013-11-12T08:30:16+0300 2013-11-12T08:30:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/isnl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародны цэнтр некамэрцыйнага права (ICNL)  падрыхтаваў Аналіз заканадаўства Рэспублікі Беларусь пра некамэрцыйныя арганізацыі. Гэта на сёньняшні момант найбольш грунтоўны і ўсеабдымны агляд беларускага некамэрцыйнага права і прававых умоваў дзейнасьці няўрадавых арганізацый.

У публікацыі ICNL на 125 старонках параўноўвае нормы беларускага заканадаўства з міжнароднымі стандартамі і практыкай па шырокім коле парамэтраў. Разглядаецца поўны спэктар крытэраў для параўнаньня: канстытуцыйных гарантыяў свабоды асацыяцыяў, заканадаўства пра ўдзел грамадзянаў у дзяржаўным кіраваньні, падаткаабкладаньня.

Як паведамляе Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый, задача гэтага агляду - праінфармаваць міжнародныя арганізацыі і экспэртную супольнасьць аб прававым становішчы арганізацый грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. У той жа час, аўтары спадзяюцца, што Аналіз дапаможа зацікаўленым бакам і ўнутры Беларусі ў плянаваньні і вызначэньні прыярытэтаў для рэфармаваньня заканадаўства на карысьць грамадзянскай супольнасьці.

Дакумэнт падрыхтаваны ў межах праграмы садзейнічаньня рэформам і СМІ ў Беларусі (BRAMA), што фінансуецца Агенцыяй ЗША па міжнародным развіцьці (USAID).

Англамоўны тэкст Аналізу заканадаўства Рэспублікі Беларусь пра некамэрцыйныя арганізацыі размешчаны на сайце ICNL.

З рускамоўным перакладам дасьледваньня можна азнаёміцца ў далучаным файле.

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства