Міліцыя сканфіскавала гукаўзмацняльную апаратуру і затрымала дваіх удзельнікаў “Чарнобыльскага шляху”.
https://spring96.org/be/news/6705
2007
2007-04-26T10:00:00+0300
2007-04-26T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міліцыя сканфіскавала гукаўзмацняльную апаратуру і затрымала дваіх удзельнікаў “Чарнобыльскага шляху”. Гэта Сяргей Змуленка і Алег (прозьвішча пакуль невядома). Яны дастаўлены ў Маскоўскі РАУС Менска. З-за адсутнасьці гукаўзмацняльнай апаратуры прамоўцы маюць цяжкасьці з выступленьнямі каля чарнобыльскай каплічкі. Частка ўдзельнікаў шэсьця пачала разыходзіцца.Сьведкі паведамляюць, што амапаўцы схапілі яшчэ некалькі маладых удзельнікаў "шляху", прозьвішчы іх таксама пакуль невядомыя.
Між тым, за маніфэстацыяй назіралі дыпляматы краінаў Эўрасаюзу і ЗША, а таксама кіраўнік аддзяленьня швэдзкага пасольства Эрыксан.