viasna on patreon

“Чарнобыльскі шлях”, як паўнаводная рака, разьліваецца перад капліцай

2007 2007-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»



Першыя тысячы ўдзельнікаў “Чарнобыльскага шляху” падыйшлі да чарнобыльскай капліцы, хаця калона яшчэ не мінула транспартную развязку на вуліцы Багдановіча. Чарнобыльскія знакі і самыя разнастайныя сьцягі лунаюць над калонаю. Спробы правакацый былі рашуча спынены удзельнікамі шэсьця.

А вось у Віцебску сёньня былі затрыманыя трое ўдзельнікаў чарнобыльскай акцыі. Як перадае Радыё Свабода, гэта Кастусь Смолікаў, Сяргей Белазека і Уладзіслаў Токараў.

Усе затрыманыя знаходзяцца зараз у Кастрычніцкім райаддзеле міліцыі, дзе на іх складаюць пратаколы за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства