Міліцыя больш перашкаджае дарожнаму руху, чым удзельнікі шэсьця
https://spring96.org/be/news/6703
2007
2007-04-26T10:00:00+0300
2007-04-26T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міліцыя парушыла ранейшыя дамоўленасьці — абяцала выдзеліць паласу руху для праходу маніфэстантаў, якія зараз рухаюцца па тратуарах. Да таго ж адзначаны спробы ужываць у дачыненьні да удзельнікаў шэсьця фізічную сілу. У той жа час, рух па праезжай частцы вуліцы ўскладняюць самі супрацоўнікі ДАІ і палка спецыяльнага прызначэньня, якія займаюць адну яе частку. Між тым колькасьць удзельнікаў узрасла да 15 тысяч чалавек. Іх вітаюць мінакі па абодва бакі вуліцы.