Павялічваецца колькасьць удзельнікаў “Чарнобыльскага шляху”
https://spring96.org/be/news/6700
2007
2007-04-26T10:00:00+0300
2007-04-26T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Калёна ўдзельнікаў “Чарнобыльскага шляху” рушыла ад Акадэміі навук па вуліцы Сурганава ў бок пляца Бангалор. Удзельнікі шэсьця занялі палову праезнай часткі. Наперадзе калёны ідзе група моладзі, якая ўтварыла сымбалічную кампазыцыю. Адны апранутыя ў блакітныя балахоны, і трымаюць у руках белую тканіну. Другія апранутыя ў жоўтыя балахоны, і трымаюць чорную тканіну. Першыя сымбалізуюць надзею і жыцьцё, а другія – радыяцыю і сьмерць. Колькасьць удзельнікаў шэсьця, прысьвечанага 21 гадавіне чарнобыльскай трагэдыі павялічылася прыкладна да 8000 чалавек.