viasna on patreon

Баранавічы: Мікалай Чарнавус не адмовіўся ад правядзення дабрачынных абедаў (фота)

2013 2013-10-13T00:35:29+0300 2013-10-13T00:35:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-dabrach-abed.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус 11 кастрычніка арганізаваў на мясцовым кааператыўным рынку (вуліца Чарнышэўскага, 11) дабрачынны абед. Мінакі і прадпрымальнікі з задавальненнем частаваліся гарачай пярлоўкай з мясам і грыбамі.

Гэтая дабрачынная акцыя адбылася пасля ператрусу, які 10 кастрычніка правялі супрацоўнікі гарадской міліцыі ва ўласным доме грамадскага актывіста. Міліцыянеры шукалі рэчавые доказы арганізацыі і правядзення 30 верасня ў Баранавічах пікету ў старым парку горада супраць карупцыі мясцовых чыноўнікаў.

За папярэдні дабрачынны абед у 2012 годзе ля свайго працоўнага месца на Цэнтральным кааператыўным рынку на Мікалая Чарнавуса быў складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 23.34 ч. 2 КаАП – “арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства”. А 19 лістапада 2012 года суддзя суда горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна Аксана Сарахман пакарала грамадскага актывіста адміністрацыйным штрафам у памеры 3 мільёны рублёў.

Ці будзе штраф за чарговы дабрачынны абед 11 кастрычніка, пакажуць бліжэйшыя дні.

 

Фота: Мікалай Чарнавус частуе мінакоў.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства