viasna on patreon

Менгарвыканкам папярэдзіў заяўнікаў акцыі 25 сакавіка

2007 2007-04-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітыкі Аляксандар Мілінкевіч, Вінцук Вячорка, Ігар Шынкарык й Анатоль Ляўковіч атрымалі пісьмовыя папярэджаньні за збоі ў «рытме жыцьця сталіцы».

Як паведамляе прэс служба Аб’яднанай грамадзянскай партыі, у лісьце за подпісам намесьніка старшыні Менгарвыканкаму Міхаіла Ціцянкова зазначана, што ў адміністрацыю гораду дасланыя «шматлікія звароты грамадзянаў і гасьцей сталіцы». Аўтары зваротаў пратэстуюць «супраць правядзеньня не санкцыяваных Менгарвыканкамам шэсьцяў й мітынгу, што адбыліся 25 сакавіка». Паводле Ціцянкова, акцыя перашкаджала пешаходнаму й транспартнаму руху, прывяла да засьмечваньня прылеглай тэрыторыі, збояў у працы грамадзкага транспарту й гандлю. Усё гэта «ў канчатковым выніку адмоўна адбілася на рытме жыцьця сталіцы».

Чыноўнік папярэджвае заяўнікаў акцыі, што ў выпадку паўторнага правядзеньня несанкцыяваных мерапрыемстваў да іх «будуць прымененыя меры адказнасьці ў адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам».

Намесьнік старшыні АГП І. Шынкарык зьбіраецца папрасіць Менгарвыканкам азнаёміць яго са сьпісамі «шматлікіх абураных грамадзянаў», паведамляе Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства