viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-09-17T10:47:00+0300 2013-09-25T10:53:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
 

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: хто з беларускіх палітвязняў намінаваны на прэстыжную прэмію імя Андрэя Сахарава, за што на працоўным месцы быў затрыманы намеснік старшыні суда ў Магілёве і чаму жыхары Першамайскага раёна Мінска патрабуюць мясцовага рэферэндуму.

"Падзея тыдня": як афіцыйныя органы шукалі экстрэмізм у літаратуразнаўчай кнізе палітвязня Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай”.

"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - нядаўні палітвязень Зміцер Дашкевіч з аповядам пра турмы і калоніі, у якіх яму давялося шмат чаго зведаць, а таксама пра свае планы ў грамадска-палітычнай дзейнасці.    

У музычных паўзах - кампазіцыі праекта “Арцём Мід”. У інтэрв’ю сайту Ultra-Music ён вызначыў свой дэбютны альбом “Шчасце” як “фантазію на тэму сучаснага беларускага року”. 

Слухаць выпуск:

 

https://spring96.org/images/upload/sound/2013-38/2013-09-17_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства