viasna on patreon

Крычаў: “Вольны горад” зноў у судзе

2013 2013-09-19T18:27:14+0300 2013-09-19T18:27:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/niarounysiarhej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рэдактар незалежнай крычаўскай газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны

Рэдактар незалежнай крычаўскай газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны

На працягу двух дзён 18 і 19 верасня ў судзе Крычаўскага раёна працягваўся разгляд чарговага пазова КУП “Чэрыкаўскага ПМК-280” да газеты “Вольны горад”. Суддзя Антаніна Качанава высвятляла абставіны таго, ці сапраўды журналісты газеты “Вольны горад” у артыкуле “З абвяржэннем пачакаем” дыскрэдытавалі кіраўніцтва прадпрыемства і падрывалі дзелавую рэпутацыю КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280”. Гэты артыкул быў змешчаны ў нумары № 25 газеты “Вольны горад” ад 29 чэрвеня 2013 года.

“Разгляд пазову ў судзе 18 верасня працягваўся тры з паловай гадзіны, з 14 да 17-30, - распавядае рэдактар газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны. – Былі апытаныя сведкі, разгледжаны прадстаўленыя паперы. Пасля суддзя Антаніна Качанава перанесла далейшы разгляд на 15-00 19 верасня. Сёння справа ў судзе разглядалася дзесьці гадзіну. Шчыра кажучы, у нас папярэдне складалася ўражанне, што сёння і будзе вынесена рашэнне, прычым яно будзе негатыўным для журналістаў газеты “Вольны горад”.

Аднак суддзя Антаніна Качанава падышла да разгляду справы адказна. Яна запатрабавала ад адміністрацыі КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” прадставіць у суд калектыўныя дамовы работнікаў, іх працоўныя кніжкі, а таксама кнігу рэгістрацыі загадаў па прадпрыемству. Наступнае пасяджэнне суда суддзя прызначыла на 21 кастрычніка, каб адміністрацыя ПМК-280 змагла падрыхтаваць усе неабходныя дакументы”.

Па словах Сяргея Няроўнага, пасля паседжання суда 19 верасня ў яго з’явілася нейкая надзея, што справа будзе разгледжана аб’ектыўна.

Нагадаем, шо паводле пазоўнікаў з адміністрацыі КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280”, змешчаныя ў артыкуле “З абвяржэннем пачакаем” звесткі пра тое, што з працаўнікамі Чэрыкаўскай ПМК-280 Байгала і Коневым, якія выступалі сведкамі ў судзе пры разглядзе папярэдняй справы па пазову КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280”, не заключаны адпаведным чынам працоўныя кантракты, не адпавядаюць рэчаіснасці. ПМК-280 просіць суд Крычаўскага раёна прызнаць апублікаваныя звесткі не адпавядаючымі рэчаіснасці і абавязаць выдаўца газеты Уладзіміра Кудраўцава і рэдактара Сяргея Няроўнага апублікаваць у “Вольным горадзе” абвяржэнне.

Пазоўнікі прыклалі да пазову тэкст абвяржэння, які павінен быць надрукаваны ў “Вольным горадзе”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства