viasna on patreon

Следчы камітэт шукае працаўнікоў «Белсату»

2013 2013-09-19T17:36:25+0300 2013-09-19T17:36:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sledczy-kamitet.jpg

16 верасня маці рэдактара інтэрнэт-старонкі «Белсату» Змітра Ягорава дастала з паштовай скрыні позву са Следчага камітэту на імя сына.

Упраўленне Следчага камітэту па Гарадзенскай вобласці выклікае 18 верасня Змітра Ягорава ў якасці сведкі па крымінальнай справе (якой – не паведамляецца). Позву падпісаў следчы ў асабліва важных справах аддзелу раскрыцця злачынстваў на транспарце і супраць парадку выканання вайсковай службы падпалкоўнік А.С. Мушынскі.

Апроч нагадвання пра адказнасць за адмову ад дачы паказанняў, у тэксце зазначана, што асобы, якіх выклікаюць для дачы паказанняў, маюць права на кампенсацыю выдаткаў, звязаных з расследаваннем справы.

Паводле заканадаўства, позву Змітру Ягораву мусілі перадаць асабіста, узяўшы ягоны подпіс. Таму ісці ў Следчы камітэт ён не збіраецца. «Я не быў сведкам ніякага злачынства ні на транспарце, ні звязанага з выкананнем вайсковай службы. Магчыма, гэта спроба аказаць на мяне ціск у сувязі з выкананнем маіх прафесійных абавязкаў», – патлумачыў Зміцер Ягораў.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства