viasna on patreon

На украінска-беларускай мяжы знята з цягіка для дагляду праваабаронца Наталля Манькоўская (дапоўнена)

2013 2013-09-14T13:48:00+0300 2013-09-14T13:06:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mankouskaya.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Манькоўская

Наталля Манькоўская

14 верасня ў 8.30 на памежным пункце Цяруха пры вяртанні з Украіны знята з цягніка для правядзення асабістага дагляду сябра Беларускага Хельсінкскага камітэту, актывістка ЛГБТ-руху Наталля Манькоўская.
Загад на дагляд дадзены кіраўніком змены мытнікаў капітанам Міхаілам Войнікам.
Разам з Наталляй, каб адслчваць сітуацыю вакол калегі, выйшаў з цяніка Міша Мацкевіч з Цэнтру прававых трансфармацыяў.

12.30 Наталля Манькоўская па тэлефоне паведаміла, што пасля 3-гадзінных працэдур дагляду рэчаў і асабістага дагляду, складання адпаведных дакументаў яна вызвалена. Ніякіх рэчаў не вымалася. Прычыну правядзення даглядаў праваабаронцы не паведамілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства