Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны
аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”-
праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў
Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”,
“Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
Анонс выпуску:
“Хроніка пераследу”: за што выклікаюць у пракуратуру віцебскага журналіста Уладзіміра Жыгулова, ці будзе нададзены бел-чырвона-беламу сцягу статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і хто ўвайшоў у шорт-ліст праваабарончай прэміі імя Вацлава Гавела.
"Падзея тыдня" – выхад на свабоду палітычнага вязня лідара моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” Зміцера Дашкевіча.
"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - праваабаронца Валянцін Стэфановіч, для якога 15 год таму першы дзень восені стаўся і першым днём “Вясны”.
У музычных паўзах - восеньскія блюзавыя кампазіцыі гурта “Верасень” з кружэлкі “Караблі”.
Слухаць выпуск: